8 траўня 2026, Пятніца, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўездзе ў Будслаў устанавілі знак з выявай Дзевы Марыі

На ўездзе ў Будслаў устанавілі знак з выявай Дзевы Марыі

Фотафакт.

Заўважны ўездны знак устанавілі ў Будславе. Мядзельскае ЖКГ выканала гэтую працу як частку добраўпарадкавання аграгарадка, якое маштабна вядзецца сёлета, і апублікавала фота на мясцовых рэсурсах, піша Katolik.life.

На ўездным знаку змешчаныя вобразы касцёла і іконы Маці Божай Будслаўскай, якая знаходзіцца ў Нацыянальным санктуарыі. Знак устаноўлены паблізу храма — з аднаго з бакоў, з якога да касцёла падыходзяць пілігрымы падчас штогадовага фэсту. Сёлета ён адбудзецца 3–4 ліпеня.

Тым часам працягваецца збор ахвяраванняў на рамонтна-рэстаўрацыйныя працы ў самым храме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках