«Вярхушку РФ ліхаманіць»
4- 8.05.2026, 9:17
- 5,356
У асяроддзі Пуціна быў шпіён ЗША?
Расійскую вярхушку ўзрушыла гісторыя з меркаваным «шпіёнам ЦРУ». Намеснік міністра прыродных рэсурсаў РФ Дзяніс Буцаеў уцёк у ЗША і, верагодна, быў амерыканскім агентам. На скандал звярнуў увагу журналіст Іван Яковіна, перадае «Дыялог».
Буцаеў раптоўна звольніўся з пасады намесніка міністра напрыканцы красавіка. Пасля гэтага ён адразу ж пакінуў краіну. На першы погляд здавалася, што ён уцякае ад магчымнага крымінальнага пераследу, бо адзін з ягоных паплечнікаў апынуўся пад падазрэннем. Аднак гісторыя аказалася больш цікавай. Буцаеў выехаў у Беларусь, адтуль у Арменію, а праз нейкі час аб’явіўся ў Амерыцы.
Важны момант — у ЗША ён заехаў па дакументах ЗША. «Як вам такое? Намеснік міністра стратэгічнай галіны РФ або ўладальнік грын-карты, або наогул грамадзянства ЗША… Не сумняюся, што Буцаеў быў агентам і зліваў у Вашынгтон усю інфармацыю з Крамля», — адзначыў Яковіна.
Ён удакладніў, што Буцаева ў ўрад РФ прывёў першы віцэ-прэм’ер Дзяніс Мантураў — вельмі цікавая і важная фігура ў крамлёўскай вярхушцы. «Гэта найбліжэйшы паплечнік, амаль што сын Сяргея Чэмезава. Чэмезаў — напэўна, другі па важнасці чалавек у Расіі. Гэта найлепшы сябар Пуціна яшчэ з часоў працы ў КДБ, гэта яго правая рука. Сёння ён адказвае за ўвесь ВПК і ўвогуле за ўсю прамысловасць у Расіі… Яго «выхаванец» Мантураў цяпер лічыцца неафіцыйна першым прэтэндэнтам на званне «крон-прынца» і спадкаемца самога Уладзіміра Пуціна.
Вось гэты расійскі амерыканец Буцаеў апынуўся ў асяроддзі магчымага спадкаемца Пуціна і яго названага бацькі… Акопаўшыся ў ўрадзе, ён, відаць, зліваў амерыканцам інфармацыю і пра нафтавую прамысловасць, і пра стан расійскай эканомікі, і пра ВПК, і пра агульнапалітычную сітуацыю і гэтак далей. «Гэта, напэўна, быў залаты актыў ЦРУ ЗША», — распавёў Яковіна.
Ён адзначыў, што цяпер пазіцыі Чэмезава, Мантурава падарваныя. Пад ударам апынуліся і спецслужбы РФ, якія не перахапілі такі каштоўны актыў амерыканцаў. У цэлым вярхушку РФ ліхаманіць.
«Там сітуацыя хаосу. Думаю, Пуцін хутка пачне рэпрэсіі і чысткі ў шэрагах паплечнікаў, якіх западозрыць у неляяльнасці. Гэта можа падштурхнуць эліты да перавароту… У Расіі відавочна наспявае нейкая заваруха на самых верхніх паверхах улады… Там ужо ўсё ідзе ўразнос», — канстатаваў журналіст.