9 траўня 2026, Субота, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прывезла з-за мяжы банкноту на 0 еўра

2
Беларуска прывезла з-за мяжы банкноту на 0 еўра

Многія не ведаюць пра яе існаванне.

Алена падчас адпачынку ў Францыі набыла банкноту на 0 еўра. Банкнота мае ўсе сапраўдныя элементы абароны: вадзяныя знакі, галаграмы, серыяльныя нумары. Выданне Myfin.by патлумачыла, у чым сэнс такіх грошай.

Канцэпцыю распрацаваў французскі прадпрымальнік Рышар Файль у 2015 годзе. Ідэя такая: турыстычныя аб'екты атрымліваюць уласную «банкноту» з выявай сваёй славутасці і прадаюць яе як сувенір.

Банкноты друкуе французская кампанія Oberthur Technologies — адзін з афіцыйных партнёраў Еўрапейскага цэнтральнага банка па вытворчасці еўра. Іх робяць па ліцэнзіі ЕЦБ з 2015 года на той жа баваўнянай паперы, што і сапраўдныя еўра, — з вадзяным знакам, галаграмай, мікрадрукам, ахоўнай ніткай і элементамі, бачнымі толькі пад ультрафіялетам. Адзінае відавочнае адрозненне ад звычайнага еўра — намінал «0».

Не гледзячы на намінал і не ведаючы выяў, можна прыняць такія еўра за сапраўдныя грошы. Але разлічыцца імі нельга ні ў краме, ні ў банку. Але зарабіць пры жаданні можна.

У Алены апынулася банкнота з выявай пячоры Коске ў Францыі. На eBay такую ж прадаюць за 6 еўра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках