На вайне ва Украіне загінуў ураджэнец Оршы, які ваёў за РФ
22- 9.05.2026, 15:22
- 2,024
Магчыма, яго завербавалі з калоніі.
Ва Украіне загінуў ураджэнец Оршы Віктар Федюк, які ваёў на баку Расіі, паведаміў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю».
Віктар Федюк загінуў 27 кастрычніка 2022 года. На той момант яму было 40 гадоў.
Федюк, меркавана, быў завербаваны на вайну з зняволення — адпаведная пазнака стаіць у ягонай картцы ўліку загінулых удзельнікаў ваеннага ўварвання, якую вядзе «Медиазона».
