Галоўны комплекс Пуціна даў пра сябе знаць
7- 9.05.2026, 21:37
- 5,478
Кіраўнік РФ прыйшоў на сустрэчу ў асаблівым абутку.
Кіраўнік Расіі Пуцін працягвае камплексаваць з нагоды свайго росту. На сустрэчу з лідарам Малайзіі ён надзеў свой улюбёны абутак, які ўжо празвалі «пынеходамі», піша «Тэлеграф».
Расійскія прапагандысты распаўсюдзілі відэа са сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў. На ім Пуцін размаўляе са сваім малайзійскім калегам і выказвае надзею, што адносіны паміж краінамі будуць развівацца. Але калі камера «ад’ехала» назад і зняла размову агульным планам, у кадр трапіў абутак кіраўніка Крамля.

Яго вылучае велізарная платформа, якая, паводле некаторых звестак у сетцы, можа «прыўздымаць» гаспадара Крамля да 10 сантыметраў. Пуцін настолькі часта іх абувае, што гэты абутак мае ўласную мянушку «пынеходы» або «ліфт-абутак».
Паводле некаторых звестак рост Пуціна можа знаходзіцца ў межах 152–168 сантыметраў.
