Зменены межы больш як 30 населеных пунктаў Беларусі
- 16.06.2026, 21:29
- 1,418
Межы перагледзелі ў дзвюх вобласцях.
У Беларусі перагледзелі межы 33 населеных пунктаў. Гэта закранула па адным раёне Гомельскай і Гродзенскай абласцей.
У спісах пераважна вёскі, але таксама ёсць два пасёлкі і чатыры аграгарадкі.
Адпаведныя рашэнні мясцовых райвыканкамаў апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, у Веткаўскім раёне на Гомельшчыне змены закранулі восем населеных пунктаў:
вёсак Антонаўка, Казацкія Балсуны, Перамога, аграгарадка Вялікія Немкі, пасёлкаў Дрынполле і Новае Заляддзе ў Вяліканемкаўскім сельсавеце
аграгарадкоў Прысна і Шэрсцін у Прыснянскім сельсавеце.
У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці змянілі межы адразу 25 населеных пунктаў. У спіс трапілі:
вёскі Навасёлкі і Пуцкі ў Вердаміцкім сельсавеце
аграгарадок Грынкі, вёскі Гаркаўшчына, Глушкі, Рыболы, Стокі і Яцвеск у Незбодзіцкім сельсавеце
вёскі Студзенікі, Шурычы ў Навадворскім сельсавеце
вёскі Ганчары і Дудзічы ў Свіслацкім сельсавеце
вёскі Герутэва, Гурчыны, Старыя Дашкоўцы, Лідзяны, Кабукі, Карэвічы, Кулевічы, Маташы, Сідаркі, Сакольнікі ў Парозаўскім сельсавеце
вёскі Мінічы, Саваны і Рудня ў Ханевіцкім сельсавеце.
Прававыя акты, якіямі прадугледжаныя гэтыя змены, уступаюць у сілу адразу пасля афіцыйнага апублікавання.