Паблізу Мазырскага НПЗ здарыўся пажар
10- 21.06.2026, 15:38
- 5,140
З'явіліся спадарожнікавыя здымкі.
Сэрвіс маніторынгу пажараў FIRMS 20 чэрвеня зафіксаваў узгаранне ў раёне лінейнай дыспетчарскай вытворчай станцыі «Мазыр», якая знаходзіцца паблізу Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, заўважыў «Флагшток».
Згодна з актуальнымі спадарожнікавымі здымкамі, агонь знаходзіўся на захад ад нафтаперакачвальнай станцыі нафтаправоду «Дружба». Гарэлі лясныя ўгоддзі каля стратэгічнага аб'екта.


Афіцыйнай інфармацыі пра гэты інцыдэнт апублікавана не было.
Цеплавыя сігнатуры, што назіраюцца непасрэдна на тэрыторыі Мазырскага НПЗ, звязаныя са штатнай працай тэхналагічных установак і не сведчаць пра пажар на заводзе.