«Бензіну няма, маршруткі не ходзяць»
4- 21.06.2026, 16:06
- 2,806
Жыхарка Армянска паскардзілася на дэфіцыт паліва ў Крыме.
У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны ў нядзелю, 21 чэрвеня, апублікавалі перахоп размовы, у якой жыхарка горада Армянск апісвае «катастрафічную сітуацыю з палівам» у акупаваным Крыме.
«Ды ў нас бензіну няма. Электрычкі ходзяць дрэнна. Восем гадзін ад Армянска да Сімферопаля на электрычцы. Маршруткі ўвогуле не ходзяць […] Ну вось гэта цяпер пачалося, ужо тыдні два як. Судзячы з усяго, да лета сітуацыя пагоршыцца», — скардзіцца жанчына.
У ГУР падкрэслілі, што адказнасць за сітуацыю на акупаваных тэрыторыях цалкам нясе дзяржава-акупант, таму сітуацыя ў Крыме, як і ў іншых акупаваных украінскіх рэгіёнах, палепшыцца толькі пасля поўнага вызвалення ад расійскіх захопнікаў.