Украінскія ваенныя заінтрыгавалі заявай пра Крымскі мост
2- 21.06.2026, 22:30
- 4,186
Гатуецца ўдар?
Сілы беспілотных сістэм Украіны заінтрыгавалі заявай пра ўдары каля Крымскага моста, а менавіта пра ўдар па нафтабазе Керчанскага порта. Яны папярэдзілі акупацыйную «ўладу», што «бачылі зблізку і з розных ракурсаў» Крымскі мост.
Пра гэта СБС паведаміла на платформе Threads.
«Ні на што не намякаем, але мы сёння ўначы, зусім блізка і з розных ракурсаў, бачылі Крымскі мост», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ў абаронным падраздзяленні ЗСУ апублікавалі фота Крымскага моста і тое, куды менавіта прыйшоўся ўдар, і заінтрыгавана напісалі: «1. Тое, што мы ноччу разбамбілі 2. Ён адзін».
У каментарыях да паведамлення ўкраінцы здагадаліся пра магчымыя планы нанесці ўдар па Крымскім мосце і папрасілі, каб гэтае «недаразуменне было знішчана».