Акупант паказаў дарогу ў Данецкай вобласці, усеяную знішчанай тэхнікай РФ
4- 23.06.2026, 20:10
- 5,056
Відэафакт.
У сеціве з’явіўся відэазапіс, на якім расійскі вайсковец падчас руху на тэхніцы здымае адну з дарог на Данецкім напрамку.
Як паведамляе Цэнзар.НЕТ, на кадрах ад першаасобы акупант паказвае маршрут, які расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць для перамяшчэння паблізу лініі баявога сутыкнення.
Дарога літаральна ўсеяная наступствамі працы ўкраінскіх аператараў беспілотнікаў.
Уздоўж абочыны відаць знішчаную расійскую тэхніку, а побач з ёй — целы акупантаў, якія не паспелі пакінуць машыны.
На відэа відаць прынамсі 9 знішчаных адзінак расійскай тэхнікі.
Кадры чарговы раз дэманструюць вынікі сістэмнай працы ўкраінскіх аператараў дронаў, якія ператвараюць лагістычныя маршруты акупантаў у так званыя «дарогі смерці».