У Вялікабрытаніі чэрвеньская спякота пабіла тэмпературны рэкорд 1976 года
- 24.06.2026, 19:13
35,7 °C.
У сераду на поўдні Вялікабрытаніі была зафіксаваная найвышэйшая тэмпература за чэрвень за ўвесь час назіранняў — 35,7 °C.
Пра гэта паведамляе BBC.
Тэмпература ў Чарлвудзе, графства Сурэй, паднялася да 35,7 °C, перасягнуўшы папярэдні чэрвеньскі тэмпературны рэкорд Вялікабрытаніі 1976 года, які складаў 35,6 °C.
Гэта найвышэйшыя паказчыкі за першы месяц лета з пачатку афіцыйных назіранняў, якія, як лічыцца, вядуцца з 1884 года.
У некаторых частках Англіі і Уэльса быў працягнуты «чырвоны» ўзровень папярэджання аб экстрэмальнай спякоце.
У сераду сотні навучальных устаноў у Вялікабрытаніі адмянілі заняткі або перайшлі на скарочаны графік з-за высокіх тэмператур.
З-за спякоты ў Вялікабрытаніі таксама працягваюцца збоі ў руху цягнікоў. З прычыны высокіх тэмператур абсталяванне выходзіць з ладу, таму з меркаванняў бяспекі даводзіцца зніжаць хуткасць цягнікоў.