Чарговы велізарны флагшток устанавілі ў Віцебскай вобласці
4- 26.06.2026, 10:28
- 1,350
А мог быць і Крыж Еўфрасінні Полацкай.
Замест магчымага Крыжа Еўфрасінні Полацкай на важнай кальцавой развязцы ў Полацку вырашылі паставіць флагшток — з грамадзянамі не раіліся, піша паблік «Витебск, я гуляю! | Новости Витебска».

У TikTok з'явіліся ролікі з флагштокам, які ўжо ўсталёўваюць. Галоўны ідэолаг горада Наталля Бародулькіна у каментарыях заявіла, што на развязцы размесцяць дзяржаўны сцяг. Слядоў закупкі гэтага флагштока на дзяржзакупках пабліку знайсці не ўдалося.
@naminsk.by ♬ оригинальный звук - MUSIC 90-2010s - JUST GOOD MUSIC
Пры гэтым адзначаецца, што ў 2022 годзе тадышні кіраўнік Полацка Ігар Марковіч прапанаваў палачанам выбраць варыянт добраўпарадкавання важнай кальцавой развязкі з боку Мінскай і Віленскай шашы, вуліц Багдановіча і Пятруся Броўкі. Людзям паказвалі два варыянты: з танкам, падсветкай і азеляненнем або з Крыжам Еўфрасінні Полацкай.
Флагштока сярод прапанаваных варыянтаў не было. Вынікі галасавання райвыканкам так і не апублікаваў. Новых грамадскіх абмеркаванняў па гэтай развязцы таксама знайсці не ўдалося.
У красавіку 2026 года палачанам паведамілі, што танк на развязцы часова вывозяць на аднаўленне — абяцалі вярнуць на ранейшае месца. Пры гэтым адрамантаваць бранямашыну, як пісала раёнка, планавалі за кошт спонсарскіх сродкаў.