Маскву атакавала рэкордная колькасць украінскіх беспілотнікаў
5- 26.06.2026, 13:08
- 6,408
У сталіцы РФ прагучалі выбухі.
У ноч на пятніцу, 26 чэрвеня, Маскву і Маскоўскую вобласць зноў атакавалі беспілотнікі, а ў сталіцы РФ раздаваліся выбухі.
Пра гэта паведамляе маніторынгавы тэлеграм-канал Astra, атаку таксама пацвердзіў мэр Масквы Сяргей Сабянін.
Паводле яго слоў, расійскія сілы СПА нібыта збілі не менш як 47 беспілотнікаў, якія атакавалі рэгіён. Пры гэтым іншай афіцыйнай інфармацыі пра наступствы атакі на момант выхаду гэтага матэрыялу не публікавалася.
У Міністэрстве абароны краіны-агрэсара заявілі, што ў тую ж ноч расійская супрацьпаветраная абарона нібыта знішчыла 660 беспілотнікаў над рознымі рэгіёнамі краіны.
Масква назвала гэтую атаку наймасавейшай ад пачатку вайны.
Паводле ведамства, акрамя Масквы і вобласці, дроны таксама былі зафіксаваныя над Белгародскай, Бранскай, Курскай, Арлоўскай, Калужскай, Ліпецкай, Растоўскай, Варонежскай, Тульскай, Разанскай і Астраханскай абласцямі, а таксама над часова акупаваным Крымам і акваторыямі Чорнага і Азоўскага мораў.