ЗСУ заблакавалі лагістыку расіян на Тэндраўскай касе
- 27.06.2026, 11:30
- 1,732
Патоплены катэр акупантаў.
Сілы абароны Украіны ў раёне акупаванай Тэндраўскай касы каля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Чорнага мора знішчылі катэр расійскіх акупантаў.
Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-служба Ваенна-марскіх сіл Украіны.
Паводле дадзеных ВМС ЗС Украіны, расійскія акупанты на катэры спрабавалі даставіць груз на Тэндраўскую касу, якую яны захапілі ў 2022 годзе. Судзячы па відэа, якое ў сеціва выклалі ўкраінскія ВМС, гэта быў хуткаходны катэр.
Аднак украінскія абаронцы своечасова яго выявілі і знішчылі, сарваўшы тым самым матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ворага ў адным з раёнаў часова акупаванай Херсонскай вобласці.
Тэндраўская каса знаходзіцца каля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Чорнага мора. Гэта доўгі востраў, які аддзелены залівам ад мацерыка. Яго даўжыня складае 65 км, шырыня — да 1,8 км, а агульная плошча — 38 квадратных кіламетраў.
На дадзены момант ЗСУ ўжо знішчылі некалькі катэраў, якія спрабавалі дастаўляць грузы расійскім акупантам на Тэндраўскую касу.
Акрамя таго, разведчыкі ГУР Міністэрства абароны Украіны здзейснілі некалькі рэйдаў на гэты востраў. Напрыклад, у ноч на 28 ліпеня 2025 года спецназаўцы Галоўнага ўпраўлення разведкі на катэрах высадзіліся на Тэндраўскай касе і правялі паспяховую аперацыю.
Яны знішчылі некалькіх расійскіх акупантаў, а таксама комплекс радыёэлектроннай барацьбы «Зонт» і радыёлакацыйную станцыю «Раса».