Пад Уздай міліцыя разагнала выставу аўтамабіляў
4- 28.06.2026, 17:23
- 3,878
На месцы знаходзілася каля 600 чалавек і больш за 250 транспартных сродкаў.
Як паведамляе прэс-служба МУС, у Уздзенскі РАУС паступілі шматлікія паведамленні ад грамадзян аб ускладненні дарожнага руху на аўтадарозе Р-23 каля вёскі Трасцянец.
Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі міліцыі ўбачылі вялікую колькасць аўтамабіляў уздоўж трасы, а таксама масавае скупчэнне людзей на пляцоўках у лясапаласе паблізу.
Паводле інфармацыі сілавікоў, мэтай сустрэчы была выстава дрыфт-аўтамабіляў. Яе правядзенне не было ўзгоднена з уладамі, а ўдзельнікаў запрашалі праз сацыяльныя сеткі.

На месцы знаходзілася каля 600 чалавек і больш за 250 транспартных сродкаў. У дачыненні да арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў склалі адміністрацыйныя матэрыялы, якія накіраваныя ў суд.
Сілавікі паведамілі прысутным пра неабходнасць пакінуць месца несанкцыянаванага мерапрыемства, а супрацоўнікі ДАІ прынялі адпаведныя меры.
