У Беларусі хочуць дазволіць паляванне яшчэ на аднаго звера
3- 5.06.2026, 11:06
- 2,906
Чыноўнікі называюць яго інвазійным відам.
Не ўсе жывёлы, якія з’яўляюцца ў беларускіх лясах, радуюць спецыялістаў па ахове прыроды. Асобныя віды здольныя хутка размнажацца, выцясняць мясцовых насельнікаў і парушаць звыклы баланс экасістэм.
Менавіта таму адзін з такіх «чужынцаў» неўзабаве можа папоўніць спіс паляўнічых жывёл у Беларусі, піша sb.by. Мова пра янота-паласкуна.
Паводле слоў начальніка аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандра Казарэза, янот-паласкун актыўна расселяецца па тэрыторыі краіны.
Гэты звер лічыцца інвазійным і можа выцясняць традыцыйныя віды, таму прапануюць рэгуляваць яго колькасць.
У Мінлясгасе разлічваюць, што ўключэнне янота-паласкуна ў пералік паляўнічых відаў дапаможа трымаць папуляцыю пад кантролем.