Беларусы ўжо збіраюць лісічкі
- 5.06.2026, 13:38
Куды адпраўляцца па першы грыбны «ўлоў».
Лета як след яшчэ не паспела пачацца, а аматары ціхага палявання хваляцца выдатным «улавам» — маладымі лісічкамі. Дзе можна адкрыць грыбны сезон, расказвае NewGrodno.by.
Адзін з карыстальнікаў падзяліўся, напэўна, першым для Гродзенскай вобласці ў гэтым годзе ўраджаем лісічак.

На фота можна ўбачыць маладыя і дужыя грыбы. Хай іх і не вельмі шмат, але на выдатную вячэру для сям'і з супам або смажанкай хопіць.

«Лісічак мора. Трэба толькі вільгаць і цяпло», — расказвае ўдачлівы грыбнік.
Дзе ж можна знайсці такіх прыгажунь? Менавіта гэтыя грыбы мужчына сабраў у Бераставіцкім раёне, недалёка ад пасёлка Пагранічны.
