Гэта не ліст, гэта ўльтыматум
2- Андрэй Волна
- 5.06.2026, 14:02
- 5,446
ФОТА: GETTY IMAGES
Асяроддзе Пуціна прымусілі задумацца.
26 гадоў Пуцін пры ўладзе. І з іх ПАЛОВУ гэтага тэрміну Расія ВАЮЕ З УКРАІНАЙ.
Адкрыты ліст Зяленскага Пуціну. Ліст з прапановай сустрэчы.
Але ці прывядзе прачытанне (калі прачытае) гэтага ліста да сустрэчы і міру? Хацелася б.
Мне здаецца, што мэты тут у Зяленскага шырэйшыя. Не, калі атрымаецца, то атрымаецца. І гэта было б выдатна. Захаванне украінцаў і Украіны — гэта галоўная задача для прэзідэнта краіны, якая пацярпела ад агрэсіі.
Мне здаецца, што адна з мэтаў — гэта спроба раскалыхаць тых, хто каля пуціна, тых з іх, хто захаваў рэшткі здаровага сэнсу і кроплю смеласці (спецыяльна не ўжываю азначэнне «эліта»; гэтыя гаў…кі даўно не эліта, але яны ўплываюць).
Мне здаецца, што ў дадатак ЛІСТ — ГЭТА СХАВАНЫ ЎЛЬТЫМАТУМ, ультыматум, напісаны даволі мяккай, дыпламатычнай мовай.
Ультыматум не Пуціну. Ультыматум яго асяроддзю. Ультыматум расіянам, урэшце.
Націсніце на яго, — ІНАКШ ДАЛЕЙ ДЛЯ ВАС БУДЗЕ ТОЛЬКІ ГОРШ!
Мне здаецца, што менавіта гэта гаворыць прэзідэнт Украіны.
Урэшце, высновы рабіце самі.
Андрэй Волна, «Фэйсбук».