Лукашэнка баіцца замаху ў Гродне
26- Андрэй Карась, «Салідарнасць»
- 6.06.2026, 16:20
- 24,384
Як у атачэнні дыктатара бачаць «святочную атмасферу».
Увечары 5 чэрвеня кіраўнік прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне. Тэлеграм-канал «Пул першага» з гэтай нагоды апублікаваў фатаграфію з тэкстам «Вечар — у святочнай атмасферы».
На здымку — залітая дажджом пустынная пляцоўка і Аляксандр Лукашэнка на сцэне. Гледачоў адсунулі кудысьці далей.

На падобныя мерапрыемствы звычайных грамадзян даўно не пускаюць, а робяць адбор у масоўку сярод адданых прыхільнікаў улады. Але, відаць, пытанні бяспекі так моцна хвалююць Лукашэнку, што нават да такога натоўпу кіраўнік набліжацца не рызыкуе.
На пачатку прэзідэнцтва было зусім інакш. На здымку — фестываль «Дажынкі», 1996 год.

Ад таго часу сітуацыя кардынальна змянілася. Сваімі паводзінамі Лукашэнка дэманструе: ён цалкам разумее, наколькі сёння непапулярны ў народзе.
Андрэй Карась, «Салідарнасць»