9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць простых прадуктаў, якія хутка зніжаюць ціск

5
Названыя пяць простых прадуктаў, якія хутка зніжаюць ціск

Яны дакладна ёсць на кухні ў кожнага.

Павышаны артэрыяльны ціск з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных праблем сучаснасці. На яго ўплываюць стрэс, маларухомы лад жыцця, звышмернае ўжыванне солі і няправільнае харчаванне. Хоць прадукты не могуць замяніць лячэнне, прызначанае лекарам, некаторыя з іх здольныя дапамагчы падтрымліваць здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы. Найпрыемнейшае тое, што большасць такіх прадуктаў ужо ёсць амаль на кожнай кухні, піша ТСН.

Бананы — натуральная крыніца калію

Бананы лічацца адным з лепшых прадуктаў для людзей, якія сочаць за артэрыяльным ціскам. Яны багатыя каліем — мінералам, які дапамагае арганізму выводзіць лішак натрыю і падтрымліваць нармальную працу сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Рэгулярнае ўжыванне бананаў можа спрыяць лепшаму балансу электралітаў і станоўча ўплываць на стан сасудаў.

Часнок падтрымлівае здароўе сасодаў

Часнок даўно выкарыстоўваюць не толькі як духмяную прыправу, але і як натуральны памочнік для сэрца. Ён змяшчае біялагічна актыўныя злучэнні, якія спрыяюць пашырэнню сасудаў і паляпшэнню кровазвароту.

Менавіта таму часнок часта ўваходзіць у рэкамендацыі па харчаванні людзей з павышаным артэрыяльным ціскам.

Чырвоная свёкла дапамагае палепшыць кровазварот

Свёкла змяшчае прыродныя нітраты, якія ў арганізме ператвараюцца ў аксід азоту. Гэта рэчыва спрыяе расслабленню сасудаў і паляпшае крывацёк.

Даследаванні паказваюць, што рэгулярнае ўжыванне свёклы або свеклавічнага соку можа аказваць станоўчы ўплыў на паказчыкі артэрыяльнага ціску і працу сэрца.

Аўсянка карысная для сэрца і сасудаў

Звычайная аўсяная каша з’яўляецца крыніцай клятчаткі і бэта-гляканаў, якія дапамагаюць падтрымліваць нармальны ўзровень халестэрыну ў крыві. Гэта спрыяе лепшаму стану сасудаў і зніжае нагрузку на сардэчна-сасудзістую сістэму.

Акрамя таго, аўсянка добра насычае і дапамагае кантраляваць вагу, што таксама важна для людзей з гіпертаніяй.

Натуральны ёгурт забяспечвае арганізм кальцыем

Кальцый адыгрывае немалую ролю ў падтрыманні нармальнага артэрыяльнага ціску. Таму натуральны ёгурт без вялікай колькасці цукру лічыцца карысным прадуктам для штодзённага рацыёну.

Ён таксама змяшчае бялок і карысныя бактэрыі, якія станоўча ўплываюць на страваванне і агульнае самаадчуванне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках