Тры захапляльныя серыялы, якія варта паглядзець
- 6.06.2026, 17:52
- 5,164
Яны выдатна падыдуць для прагляду ў выхадныя.
Лета — перыяд, калі трэба больш адпачываць. Напрыклад, можна глядзець серыялы і фільмы, на якія раней не ставала часу.
«24 Канал» склаў падборку серыялаў, якія вы маглі прапусціць.
«Гевелій»
Колькасць сезонаў: 1
Колькасць серый: 5
Рэйтынг IMDb: 7.7/10
13 студзеня 1993 года пасажыры і экіпаж парома «Гевелій» адплылі з порта Свінауйсьце ў Польшчы ў напрамку Істада ў Швецыі. Неўзабаве падарожжа ператвараецца ў адчайную барацьбу за выжыванне.
«Дзевяць зусім незнаёмых людзей»
Колькасць сезонаў: 2
Колькасць серый: 12
Рэйтынг IMDb: 6.9/10
У элітны пансіянат у глухім куточку Аўстраліі прыязджаюць сям'я Марконі, пісьменніца Фрэнсіс, сужэнцы Бэн і Джэсіка, адвакат Ларс, хатняя гаспадыня Кармэл і пенсіянер Тоні.
Уладальніцу ўстановы іграе неперасягненная Ніколь Кідман, якая абяцае ацаліць душы і целы гасцей. Кожны з іх хоча сцерці з памяці змрочнае мінулае, аднак атрымаецца гэта не ва ўсіх.
«Анатомія скандалу»
Колькасць сезонаў: 1
Колькасць серый: 6
Рэйтынг IMDb: 7.0/10
Софі — жонка ўплывовага палітыка Джэймса Уайтхаўса. Раскошнае жыццё жанчыны руйнуецца, калі скандальныя таямніцы становяцца вядомымі, а яе мужа абвінавачваюць у жудасным злачынстве.