Сярод выпускнікоў павялічылася колькасць стабальнікаў
- 6.06.2026, 19:11
- 1,318
У Мінадукацыі паведамілі пра вынікі першага ЦЭ.
Цэнтралізаваны экзамен па профільных прадметах 26 мая здавалі 58 850 адзінаццацікласнікаў. Як паведамілі ў Мінадукацыі, 638 з іх атрымалі максімальныя 100 балаў.
Паведамляецца, што на ЦЭ па прадмеце па выбары найбольш папулярнымі аказаліся матэматыка, грамадствазнаўства і біялогія. Пры гэтым падчас экзамену вучняў выдалялі з аўдыторый за спробы пранесці ў аўдыторыі мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі сувязі, а таксама разнастайныя шпаргалкі.
638 выпускнікоў атрымалі 100 балаў. Для параўнання: летась было 623. Больш за ўсё адзінаццацікласнікаў набралі максімум па матэматыцы — 190 чалавек. У топ-3 таксама трапілі грамадствазнаўства (145) і англійская мова (125).
Як адзначылі ў Мінадукацыі, па большасці прадметаў сярэднія паказчыкі перавысілі 60 балаў. У тым ліку па фізіцы (61,9), хіміі (63,4) і замежнай мове (61,09). Акрамя таго, па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі сярэдні бал склаў 60,7, па біялогіі — 60,1, а па матэматыцы — 55,4.
Для тых, хто прапусціў ЦЭ па паважнай прычыне, прызначылі рэзервовыя дні 20 і 22 чэрвеня.