Нечаканая знаходка на фронце ва Украіне здзівіла вучоных
2- 1.07.2026, 15:15
- 2,880
Птушкі пачалі віць гнёзды з аптавалаконных кабеляў баявых дронаў.
На тэрыторыі Украіны выявілі незвычайныя птушыныя гнёзды, часткова сплеценыя з аптавалаконных кабеляў, якія выкарыстоўваліся для кіравання ўдарнымі беспілотнікамі. Паводле нямецкага часопіса Spiegel (пераклад — сайт Charter97.org), такія знаходкі сталі яшчэ адным сведчаннем таго, як вайна ўплывае не толькі на людзей, але і на навакольнае асяроддзе.
Вайскоўцы абодвух бакоў усё часцей выкарыстоўваюць дроны, якімі кіруюць праз тонкія аптавалаконныя кабелі, устойлівыя да сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Пасля падзення беспілотнікаў кіламетры гэтых кабеляў застаюцца на зямлі, чапляюцца за дрэвы і кусты, утвараючы своеасаблівую сетку.
Два выяўленыя гнёзды ўжо перададзеныя ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне ў Кіеве. Адно з іх папоўніць музейную калекцыю, а другое накіруюць у даследчы цэнтр Naturalis у нідэрландскім Лейдэне.
Біёлаг Аўке-Фларыян Хімстра плануе здабыць з гнязда ДНК, каб вызначыць від птушкі, якая выкарыстала незвычайны будаўнічы матэрыял. Паводле вучоных, пакуль невядома, як аптавалаконныя кабелі ўплываюць на птушак. З аднаго боку, яны могуць уяўляць небяспеку, заблытваючы жывёл, з другога — здольныя рабіць канструкцыю гнязда больш трывалай.
