Пад Мінскам зноў заўважылі вялізную чаргу
1- 1.07.2026, 17:04
- 2,234
За чым гэтым разам?
У чарзе за моці беларусы пастаялі, цяпер абмяркоўваюць чаргу па чарэшню. Пад Мінскам, у Самахвалавічах, заўважылі дзясяткі чалавек з вёдрамі, часткова або цалкам запоўненымі летняй ягадай. Так праходзіць самазбор, абвешчаны Інстытутам пладаводства, піша Onlíner.
У запрашэнні ўказана, што папярэдні запіс не патрэбны, пры сабе пажадана мець тару. Прывялі і кошт чарэшні — 12 рублёў за кілаграм. Ахвотных сабралася столькі, што на ўзважванне ўраджаю ўтварылася чарга, і супрацоўнікам Інстытута давялося ўсталёўваць дадатковыя вагі.

А ў каментарыях разгарэлася спрэчка пра кошт ягады. Частка карыстальнікаў лічыць, што мясцовая чарэшня павінна быць танней, асабліва калі ўлічваць «самаабслугоўванне»:
— Гэта нейкі новы від трэнінгу? Тымбілдынг? У чым сутнасць? Можна ж купіць па гэтай цане або крыху даражэй.
— Я насамрэч не разумею, чым абгрунтаваны такі кошт. Чаму ён даражэйшы, чым ягада, якую сабралі ў іншай краіне, плюс транспартныя выдаткі, выдаткі на захоўванне ў нас, арэнда месца і г. д., і да т. п.
— Патлумачце мне, у чым кайф збіраць чарэшню па 12 руб./кг пры 29 градусах, яшчэ і ехаць за горад за ёй, калі на Камароўцы можна купіць ягаду па 10 руб./кг. Прычым смачную і салодкую ягаду.
Іншыя карыстальнікі адзначаюць, што штогод карыстаюцца магчымасцю зранку на свежым паветры назбіраць беларускую чарэшню. Кошт пры гэтым не такі ўжо важны, лічаць людзі:
— На самазборы і не павінна быць танней. Вы бераце адборную свежую ягаду.
— Плюс яшчэ тое, што будзе з'едзена без аплаты, — намякаюць у адказах.