Наяўныя супраць Крамля
1- Віталь Шапран
- 11.07.2026, 8:24
- 3,408
У Расіі пачалася небяспечная тэндэнцыя.
Аб’ём наяўнага рубля ў звароце ў чэрвені 2026 года павялічыўся на 449,7 млрд рублёў, што на 18,0% больш, чым у маі, калі прырост склаў 381,2 млрд рублёў. Пра гэта афіцыйна паведаміў Цэнтральны банк Расіі.
У лютым аб’ём наяўнага рубля павялічыўся на 180,2 млрд рублёў, у сакавіку — на 285,1 млрд рублёў, у красавіку — на 607,3 млрд рублёў. У цэлым, у лютым–чэрвені 2026 года аб’ём наяўнасці ў РФ вырас на 1,9 трлн рублёў, то бок у сярэднім павялічваўся на 380 млрд рублёў у месяц.
Сярод расіян наяўныя грошы становяцца ўсё больш папулярнымі з-за:
павышэння падаткаў;
ужорстчання патрабаванняў банкаў у межах фінансавага маніторынгу;
адключэння інтэрнэту;
патрабаванняў шматлікіх АЗС падчас бензінавага крызісу разлічвацца толькі наяўнымі.
Як бы расійскае насельніцтва ні любіла Пуціна, тым не менш аналіз дынамікі наяўнага звароту ў РФ паказвае, што наяўны рубель мае ўсе шанцы скінуць старога цара з трона, з яго апетытамі да даходаў расіян.
Як кажуць у Лондане, «cash is king». Здаецца, па тых самых правілах цяпер жывуць і расіяне.
Віталь Шапран, «Фэйсбук»