11 лiпеня 2026, Субота, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ падпіша скандальнага расійскага футбаліста-дэбашыра

2
БАТЭ падпіша скандальнага расійскага футбаліста-дэбашыра
Іван Ігнацьеў

У яго праблемы з алкаголем і наркотыкамі.

Кіраўнік барысаўскага БАТЭ Андрэй Капскі адказаў на пытанне пра перамовы з 27-гадовым скандальным расійскім нападаючым Іванам Ігнацьевым.

Раней паведамлялася, што футбаліст прайшоў медагляд, а таксама ўзяў удзел у фотасесіі. Аднак кантракт дагэтуль не падпісаны, піша betnews.by.

— Гулец даволі сур'ёзнага ўзроўню — агенты, юрысты. Пытанне ўзгаднення дакументаў, афармлення крыху зацягваецца. Кантактуем, знаходзімся ў працэсе.

Што да рэпутацыі Івана, адна справа — быць у зоне камфорту ў расійскім чэмпіянаце: вялікія гарады, шмат спакус. Іншая справа, калі ты трапляеш у спартанскія ўмовы, у еўракубках. Для еўракубкаў гэта будзе ўзмацненнем, — цытуе Капскага «Чэмпіянат».

Ігнацьеў — выхаванец «Краснадара». Усяго ён правёў 116 матчаў у расійскай прэм'ер-лізе, у якіх адзначыўся 24 забітымі мячамі і 12 галявымі перадачамі.

У 2018 годзе УЕФА, як піша РБК, уключыла Івана Ігнацьева ў спіс 50 самых таленавітых маладых гульцоў года.

Аднак у 2019 годзе гулец пасварыўся з кіраўніцтвам роднага «Краснадара» з-за новага кантракта, з-за чаго ў 2020 годзе быў прададзены ў казанскі «Рубін». За тры сезоны ён правёў за клуб усяго 40 матчаў і нічым прыкметным не адзначыўся.

Пры гэтым ён неаднаразова трапляў у скандалы. Так, у 2020 годзе журналіст Іван Карпаў паведаміў, што ў дзень нараджэння гульца сілай вывелі з начнога клуба пасля таго, як ён напіўся і пачаў груба сябе паводзіць. Роўна праз год ён з бутэлькай піва танцаваў на адным з пляжаў ААЭ. Гэты факт выклікаў крытыку з боку яго падпісчыкаў у сацсетках, а сам футбаліст пазней заявіў, што гэтая гісторыя стала чорнай плямай у яго кар'еры.

Пасля сыходу Ігнацьева з «Краснадара» тэлеграм-канал «Мутко против» пісаў, што адна з прычын, па якіх клуб прадаў гульца, — наркотыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках