У Крыме ўвялі абмежаванні на зняцце наяўных грошай
9- 11.07.2026, 14:23
- 1,894
Абмежаванні звязаныя з «павышанай нагрузкай» на сетку.
Услед за дэфіцытам бензіну, які ахапіў Крым з-за удараў Украіны па «сухапутным калідоры» і суднах у Керчанскім праліве, на паўвостраве, відаць, узнік дэфіцыт наяўных рублёў.
Як паведамляе РБК, дзяржбанк ВТБ, які абслугоўвае сетку з 1,4 тысячы банкаматаў у Крыме, увёў абмежаванні на зняцце грошай з картак старонніх банкаў. Зніжаныя ліміты будуць дзейнічаць да 1 жніўня і звязаныя з «павышанай нагрузкай» на сетку, заявілі ў банку.
Паводле дадзеных ПСКБ, невялікага крымскага банка, у банкаматах ВТБ можна зняць не больш за 15 тысяч рублёў у дзень і 50 тысяч у месяц. Ліміты былі зніжаныя ў 10 і ў 6 разоў адпаведна: раней яны складалі 150 тысяч і 300 тысяч рублёў.
Жыхарка Крыму расказала The Moscow Times, што ў ВТБ таксама ўведзены ліміты на колькасць аперацый па зняцці наяўных. Пасля адной з такіх аперацый яна атрымала чэк, дзе гаварылася, што ў яе засталося «два зняцці» на тэрыторыі Рэспублікі Крым. «У аддзяленні малады чалавек, кіраўнік аддзялення, сказаў мне не драматызаваць: маўляў, самі не бачыце, што адбываецца», — паскардзілася крымчанка.