11 лiпеня 2026, Субота, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія машыністы адмаўляюцца ехаць у Бранскую вобласць

2
Беларускія машыністы адмаўляюцца ехаць у Бранскую вобласць

Брыгады з Гомеля не хочуць працаваць на ўчастку, які рэгулярна атакуюць беспілотнікі.

Адной з прыкметных тэндэнцый апошніх месяцаў сталі рэгулярныя атакі БПЛА на чыгуначную інфраструктуру ў расійскім памежжы, у тым ліку на станцыю Унеча і Бранск-Вузел. Гэтыя аб’екты размешчаныя на напрамках, звязаных з рухам цягнікоў паміж Беларуссю і Расіяй, таму пагаршэнне абстаноўкі на гэтым участку наўпрост уплывае і на працу беларускіх лакаматыўных брыгад, піша «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Найбольш рэзанансным эпізодам стала атака беспілотніка на станцыю Унеча, якая адбылася 21 мая 2026 года. Як сцвярджаюць расійскія крыніцы інфармацыі, у выніку прамога трапляння дрона ў манеўровы цеплавоз загінулі трое супрацоўнікаў РЖД: машыніст Яўген Кожанаў, памочнік машыніста Вячаслаў Харытончык і яго сын — аглядчык-рамонтнік вагонаў Данііл Харытончык.

Шэраг атак на Унечу і Бранскі чыгуначны вузел, а таксама гібель супрацоўнікаў РЖД пры ўдары па манеўровым цеплавозе 21 мая, наўпрост паўплывалі на настроі ў лакаматыўным дэпо Гомель (Гомельскае аддзяленне БЧ). Сярод лакаматыўных брыгад рэзка знізілася гатоўнасць ісці з грузавымі цягнікамі на тэрыторыю Расіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках