12 лiпеня 2026, Нядзеля, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «беларускай Швейцарыі» прадаюць недабудаваны гатэль

1
У «беларускай Швейцарыі» прадаюць недабудаваны гатэль
Фота: Realt

За восем мільёнаў рублёў.

У вёсцы Верагі Лагойскага раёна на продаж выставілі гатэль, які будуецца. За яго просяць 8,3 млн рублёў. Аб'ява з'явілася на пляцоўцы Realt.

У аб'яве сказана, што гатэль з рэстаранам у «беларускай Швейцарыі» цяпер на стадыі высокай гатоўнасці і дасць магчымасць хутка выйсці на аперацыйны прыбытак. Тэрмін акупнасці называюць 8–10 гадоў.

Паведамляецца, што аб’ект рэалізуюць пры падтрымцы кіраўніцтва раёна. Ён знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад найбуйнейшых гарналыжных комплексаў краіны: да «Сілічаў» — 1,5 км, а да «Лагойска» — 1,7 км.

Фото: Realt

Гасцінічна-рэстаранны комплекс займае ўчастак плошчай 1,98 га з доўгатэрміновай арэндай да 2112 года і ўключае ў сябе будынак агульнай плошчай 1933 «квадратаў» у тры паверхі. Усе асноўныя будаўнічыя работы ўжо выкананыя: закрыты цеплавы контур, падведзены ключавыя камунікацыі, уключаючы ваду, каналізацыю і газ, а таксама прасвідраваныя ўласныя артэзіянскія свідравіны. Цяпер на аб’екце завяршаюць аздабленчыя работы фасада.

Прадавец адзначае, што па аб’екце распрацаваны і зацверджаны праект, які прайшоў дзяржаўную экспертызу. Гэта дазволіць новаму ўладальніку пазбегнуць працяглых працэдур узгаднення і засяродзіцца на завяршэнні будаўніцтва і запуску бізнесу. Дадаткова падрыхтаваны дэталёвы бізнес-план з фінансавай мадэллю, ацэнкай рызык і тэрмінамі акупнасці.

У гатэлі прадугледжана 30 нумароў, рэстаран з патэнцыялам пашырэння і пасадкай да 75 месцаў, а таксама стаянкі для грузавога і легкавога транспарту. Праект уключаны ў праграму льготнага доўгатэрміновага крэдытавання інвестыцыйных праектаў у сферы турызму.

У паведамленні таксама сказана, што магчымыя розныя фарматы здзелкі, уключаючы набыццё актыву або куплю 100%-най долі кампаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках