Ці трэба беларусам выключаць тэлефон падчас навальніцы?
2- 12.07.2026, 17:04
- 1,896
Патлумачылі ў МНС.
Выключаць мабільны тэлефон падчас моцнай навальніцы не трэба. Сучасныя смартфоны не прыцягваюць маланку і не павялічваюць верагоднасць удару, расказалі ў МНС Беларусі.
Але ёсць нюансы: небяспека звязаная не з гаджэтам, а з месцам, дзе знаходзіцца чалавек. Рызыка ўзрастае, калі ён застаецца з тэлефонам у руках у адкрытым полі, на ўзвышшы або іншым адкрытым участку. У такой сітуацыі чалавек можа аказацца самым высокім аб’ектам на мясцовасці.
У памяшканні смартфонам можна карыстацца без абмежаванняў. Аднак падчас навальніцы варта адмовіцца ад правадных тэлефонаў і не дакранацца да тэхнікі, падключанай да электрасеткі. Таксама лепш зачыніць вокны, адысці ад іх і не кантактаваць з металічнымі канструкцыямі.
Галоўнае правіла падчас навальніцы — не заставацца на адкрытай мясцовасці. Сам па сабе ўключаны мабільны тэлефон дадатковай пагрозы не стварае.