13 лiпеня 2026, панядзелак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайны робатаў усё бліжэй

Вайны робатаў усё бліжэй
Фота: ЗСУ

Характар наземнай вайны змяняецца.

Украіна імкліва пашырае прымяненне наземных рабатызаваных комплексаў, ператвараючы іх у адзін з ключавых элементаў сучаснай вайны. Як паведамляе The New York Times, машыны, якія яшчэ нядаўна выкарыстоўваліся галоўным чынам для перавозкі грузаў, цяпер выконваюць шырокі спектр задач — ад забеспячэння падраздзяленняў і эвакуацыі параненых да мініравання, разведкі і штурму варожых пазіцый (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле звестак выдання, украінскія вайскоўцы ўжо штомесяц праводзяць тысячы аперацый з удзелам наземных робатаў. У некаторых выпадках пазіцыі праціўніка ўдавалася захопліваць выключна з дапамогай беспілотных сістэм, без накіравання пяхоты ў зону непасрэднага агню.

Бурнае развіццё падобных тэхналогій звязана з высокай небяспекай для асабовага складу. Дамінанне разведвальных і ўдарных беспілотнікаў значна пашырыла так званую «зону паражэння», дзе любое перамяшчэнне людзей хутка фіксуецца. Робаты пазбаўлены многіх такіх недахопаў: яны кампактнейшыя, не ствараюць цеплавога следу, а іх страта не прыводзіць да чалавечых ахвяр.

У адным з украінскіх падраздзяленняў К-2 налічваецца больш за 600 наземных робатаў, якія здзяйсняюць па пяць-шэсць выездаў штодня. У некаторых частках з іх дапамогай выконваецца да 80% тыловых аперацый. Акрамя дастаўкі боепрыпасаў і правіянту, машыны эвакуіруюць параненых праз мінныя палі, вядуць працяглае назіранне, бяруць у палон вайскоўцаў праціўніка і падтрымліваюць штурмавыя групы.

Распрацоўшчыкі пастаянна ўдасканальваюць тэхніку. Новыя мадэлі атрымліваюць лічбавыя камеры, сувязь праз Starlink, павялічаны запас ходу, бязпаветраныя шыны і аўтаматычныя турэлі для барацьбы з дронамі. Для зніжэння рызыкі паражэння сваіх падраздзяленняў укараняюцца сістэмы распазнавання на аснове RFID-метак.

Эканамічная эфектыўнасць таксама адыгрывае важную ролю. Паводле ацэнак украінскіх спецыялістаў, кошт адной баявой машыны пяхоты супастаўны з цаной прыблізна 77 наземных робатаў. На 2026 год Украіна плануе выпусціць каля 50 тысяч такіх апаратаў. Нягледзячы на існыя недахопы — залежнасць ад рэльефу і няздольнасць самастойна прымаць складаныя рашэнні, — рабатызаваныя комплексы ўсё больш прыкметна змяняюць тактыку баявых дзеянняў і зніжаюць рызыку для вайскоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках