Легендарны Nissan Skyline GT-R ператварылі ў камп’ютарную мыш
1- 13.07.2026, 15:49
Кошт у 50 долараў наўрад ці стрымае прыхільнікаў японскай класікі.
Легендарны Nissan Skyline GT-R пакалення R32 атрымаў нечаканае ўвасабленне. На рынак зноў паступіла бесправадная камп’ютарная мыш, выкананая ў выглядзе культавага спорткара. Пасля першага запуску аксэсуар знік з паліц амаль імгненна, таму вытворца вырашыў вярнуць яго ў продаж з невялікімі паляпшэннямі, піша Autoblog (пераклад — сайт Charter97.org).
Новая версія захавала фірмовы дызайн GT-R, атрымала бесправадное падключэнне па Bluetooth і 2,4 ГГц, а таксама камплектуецца тэматычным кілімком для мышы. Аднай з самых незвычайных дэталяў сталі свецячыяся пярэднія фары, якія працуюць падчас выкарыстання.

Кошт аксэсуара складае прыблізна 50 долараў. Для звычайнай камп’ютарнай мышы гэта даволі высокая цана, аднак прыхільнікаў японскай класікі гэта наўрад ці спыніць. Папярэдняя партыя была распрададзеная за лічаныя дні.

Стваральнікі звярнулі ўвагу і на аўтамабільныя драбязі. За аснову ўзятая рэдкая версія Nissan Skyline GT-R Nismo Homologation. Мініяцюрная мадэль атрымала характэрныя каваныя дыскі Nismo LM GT4, фірмовы колер Gunmetal, асаблівы інтэркулер Nismo з рэдкім цэнтральным лагатыпам і адпаведныя шыльдзікі.

Паводле тэхнічных характарыстык прылада не прэтэндуе на ўзровень гульнявых мадэляў: тут прадугледжаныя левая і правая кнопкі, кола пракруткі з націскам і сумяшчальнасць з Windows, macOS, ChromeOS, Android і iPadOS.