Зяленскі ўпершыню пракаментаваў звальненне Фёдарава
11- 16.07.2026, 15:06
- 4,110
ФОТА: GETTY IMAGES
Прэзідэнт Украіны заявіў, што экс-міністр застанецца ў ягонай камандзе.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Міхаіл Фёдараў пасля сыходу з пасады міністра абароны застанецца ў ягонай камандзе. Пра гэта прэзідэнт сказаў падчас сумеснага з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам зносін з прадстаўнікамі СМІ, піша New Voice.
«Я ўпэўнены, што Міхаіл застанецца ў маёй камандзе, і мы крыху пазней абмеркуем, як гэта будзе выглядаць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён дадаў, што «вельмі хацеў бы адзінства» паміж кіраўніцтвам Узброеных Сіл Украіны і Міністэрствам абароны. Зяленскі адзначыў, што цяпер асобныя пытанні даводзіцца вырашаць пры яго ўдзеле, паколькі кіраўніцтва гэтых ведамстваў не сядае за стол перамоваў.
«Прэзідэнт падчас вайны не павінен рабіць выбар у такой сітуацыі. Шчыра. Я вельмі хацеў бы адзінства. Бакі яго не знайшлі, і ў гэтым праблема не толькі бакоў, але і мая. То-бок я не здымаю з сябе адказнасці… І вельмі хочацца, каб яны ўзмацнялі Украіну. Але маем тое, што маем. І ў такой сітуацыі выбар — або адзін бок, або другі. Бо без мяне яны за стол перамоваў не сядаюць», — сказаў прэзідэнт.
У той жа час кіраўнік дзяржавы дадаў, што на пасаду кіраўніка Мінабароны разглядаецца кандыдатура Ігара Кліменкі.
На брыфінгу па выніках сваёй працы Фёдараў заявіў, што Украіне неабходна змяніць галоўнакамандуючага ЗСУ Аляксандра Сырскага, каб «перамагчы ворага асіметрычна». Таксама ён заявіў, што адмовіўся ад пасады, якую яму прапанаваў Зяленскі.