«У Лукашэнкі ўжо нічога не працуе»
2- 17.07.2026, 11:46
- 3,204
Эканоміка цалкам развярнулася.
Аналітык Сяргей Чалы у эфіры «ЧестнОК-LIVE» распавёў пра тое, на што Лукашэнка выкарыстаў 30 гадоў свайго кіравання.
— Ці ёсць у Лукашэнкі добрыя варыянты? — разважае Сяргей Чалы. — Але ў яго ўжо ўвогуле нічога не працуе. Эканоміка цалкам развярнулася.
Чыноўнікі пастаянна кажуць: мы — адкрытая эканоміка. Але на Захадзе — сцяна! Раней эканоміка Беларусі працавала так: мы ў Расіі купляем сыравіну, перапрацоўваем і прадаём на Захад.
А цяпер на нядаўнім форуме ў РФ яны хваліліся: маўляў, глядзіце, як у нас выраўнялася знешнегандлёвае сальда з Расіяй: раней яно было рэзка адмоўным, а цяпер стала нулявым.
Але чаму яно раней было адмоўным? Бо ў нас было велізарнае станоўчае гандлёвае сальда з Еўропай. У РФ мы куплялі энерганосьбіты, а на Захад прадавалі тавары з дададзенай вартасцю.
Цяпер мы ўсё прадаем у Расію, па зусім іншых цэнах — і вось сальда выраўнялася. То бок нічога добрага ў гэтым няма, няма чым хваліцца. Многавектарнасць ператварылася ў «аднавектарнасць», прычым залежнасць — поўная.
Праблема Лукашэнкі, як лічыць Чалы, у тым, што ён не ўмее мысліць надоўга:
— Мы цяпер бачым Польшчу. Узгадайце, 10–15 гадоў таму Варшава выглядала горш за Мінск. Я памятаю часы, калі з Беларусі ў Польшчу везлі тавары прадаваць на рынках, а не наадварот.
Але паступова яны развіваліся, не было ніводнага года, за выключэннем кавіднага, калі б іх эканоміка не была ў плюсе.
І вось за час аднаго пакалення Польшча апынулася на парозе дзясятай эканомікі свету. У Лукашэнкі было столькі ж часу. А стартовыя пазіцыі былі нават лепшыя.
Але цяпер у яго яшчэ больш цяжкая сітуацыя. Ён разумее, што ягонае жыццё скончнае, ён кволы, дровы ўжо не рубіць. Апошні раз, калі ўзгадвалі пра дровы, яго прэс-служба выклала фота акуратна складзеных дроў — бачыце, гэта Лукашэнка нарубіў.
У яго было 30 гадоў, але ён пра**** усе гэтыя палімеры на субсідыі. І цяпер у гэтай сітуацыі ў яго з’яўляецца псіхалогія гульца, які хоча зрабіць у казіно буйную стаўку ў надзеі адыграцца.