«Гатуйцеся да папялішча»
10- 19.07.2026, 13:28
- 13,124
Z-канал лічыць, што Расію чакае катастрофа.
Прапагандысцкі канал «Рыбар» папярэдзіў расіян аб узмацненні ўдараў Украіны і прапанаваў бізнесу самастойна сябе абараняць
Z-канал «Рыбар», які набліжаны да Мінабароны РФ, рыхтуе расіян да больш моцных удараў з боку Украіны. Пра гэта паведамляе «Дыялог», спасылаючыся на публікацыю прапагандысцкага канала.
«Рыбар» звярнуў увагу на сітуацыю ў акупаваным Крыме, адзначыўшы, што падобная сітуацыя неўзабаве будзе назірацца і ў Расіі. Пры гэтым ён даў зразумець, што дзяржава і армія нічога з гэтым рабіць не будуць.
Z-канал прапанаваў бізнесу самім заняцца ўласнай абаронай.
«Прагноз развіцця абстаноўкі на бліжэйшыя месяцы па ўсёй краіне можна зрабіць на прыкладзе цяперашняга стану Крыму… Вораг, паказаўшы Захаду эфектыўнасць Сіл беспілотных сістэм Украіны, атрымае яшчэ больш дронаў і будзе біць усё інтэнсіўней па Маскоўскім рэгіёне, у тым ліку, не кажучы ўжо пра тую ж трасу М-4. Кожны бізнесмен, які разумее, што яго справа прыносіць падаткі і з’яўляецца хаця б колькі-небудзь сацыяльна значнай, павінен прыняць меры па абароне свайго аб’екта (уключна да АЗС/прадуктовага склада) і пачаць спансаваць навакольныя МОГ/ПВН. Калі, зразумела, не хоча гуляць па папялішчы», — напісаў «Рыбар».