З-за фіналу чэмпіянату свету па футболе Мінскі метрапалітэн падаўжыць час працы
3- 19.07.2026, 15:30
- 1,770
Сёлета фінальны матч працягнецца даўжэй, чым звычайна.
У ноч з 19 на 20 ліпеня некаторыя станцыі сталічнага метро будуць працаваць даўжэй, чым звычайна. Як паведамілі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна, гэта звязана з правядзеннем трансляцыі матчу чэмпіянату свету па футболе.
Сёлета фінальны матч чэмпіянату свету па футболе працягнецца даўжэй, чым звычайна. Па-першае, перад матчам адбудзецца цырымонія закрыцця, а па-другое, у перапынку матчу на стадыёне адбудзецца музычнае шоу.
Як кажуць у метрапалітэне, каб забяспечыць перавозку пасажыраў пасля заканчэння трансляцыі, тры станцыі ў цэнтры горада падаўзяць час працы.
Станцыі метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая» і «Першамайская» будуць адкрыты для прыёму пасажыраў 20.07 да 1:00, — гаворыцца ў паведамленні.