23 лiпеня 2026, Чацвер, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне «апорніка»

2
Падзенне «апорніка»
Сяргей Лаўроў

Гэта — удар у спіну Крэмлю падчас грандыёзнай бітвы за Малую Токмачку.

«Ангола — адна з нямногіх краін Афрыкі, якія ў Расіі прынята, калі карыстацца ваеннай тэрміналогіяй, лічыць «апорнікам» Расіі на кантыненце», — з захапленнем пісала «Расійская газета» ў 2023 годзе.

Яна ж паведамляла, што Лаўроў пахваліў Анголу за незалежную знешнюю палітыку.

І вось сённяшняя навіна — суд у Луанде прысудзіў расійскага паліттэхнолага Ігара Ратчына да 11 гадоў пазбаўлення волі, а яго калегу, перакладчыка Льва Лакштанова — да васьмі гадоў. Яны прызнаныя вінаватымі ў шпіянажы, тэрарызме, злачыннай змове і незаконным увозе ў Анголу валюты. Яшчэ шасцёра абвінавачаных расіян змаглі ўцячы з «апорніка» Расіі на кантыненце».

Што ж гэта адбываецца? Выходзіць, што Ангола — не «наша»? А як жа вялікі саміт Расія — Афрыка ў Пецярбургу? Паездкі стомленага Лаўрова на кантынент? Гэта — удар у спіну падчас грандыёзнай бітвы за Малую Токмачку.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках