23 лiпеня 2026, Чацвер, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне пачалі масава шукаць спосабы з'ехаць з краіны

3
Расіяне пачалі масава шукаць спосабы з'ехаць з краіны

На тле чутак пра мабілізацыю.

У чэрвені 2026 года расіяне ўстанавілі рэкорд па колькасці пошукавых запытаў, звязаных з выездам з краіны. Запыты «куды з'ехаць без візы», «за колькі робіцца замежны пашпарт» і «дазвол на выезд» дасягнулі максімальных значэнняў з пачатку вайны, вынікае з аналізу дадзеных «Яндэкса» і Google Trends, праведзенага «Можем объяснить». Усплёск цікавасці прыйшоўся на перыяд паліўнага крызісу, атак украінскіх беспілотнікаў на расійскія гарады і чутак пра новую мабілізацыю.

Так, запыт «за колькі робіцца замежны пашпарт» у чэрвені ўвялі ў «Яндэксе» 26 339 разоў — гэта максімум за ўвесь перыяд назіранняў і на 221% больш, чым у лістападзе 2024 года. У Google Trends у маі гэты запыт упершыню за пяць гадоў дасягнуў максімальных 100 балаў. Колькасць запытаў «з'ехаць без візы» ў чэрвені вырасла да 1 251 — на 118% у параўнанні з лютым 2025 года.

Рост цікавасці да эміграцыі супаў з новымі цяжкасцямі для тых, хто жадае пакінуць краіну, адзначае «МО». У ліпені жыхары Масквы пачалі масава скардзіцца на немагчымасць запісацца на афармленне замежнага пашпарта з-за адсутнасці свабодных слотаў у падраздзяленнях МУС. Акрамя таго, на 1 студзеня 2026 года ў базе Памежнай службы ФСБ значылася 8,9 млн дзейсных забаронаў на выезд для даўжнікоў — на 41,5% больш, чым годам раней.

Павелічэнне колькасці запытаў пра эміграцыю супала з узмацненнем падрыхтоўкі ўладаў да магчымай мабілізацыі. Паводле ацэнкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), Крэмль стварае для гэтага прававую базу: Дзярждума пашырыла кола асоб з судзімасцю, якім дазволена заключаць кантракты з Мінабароны, а Расгвардыя абнавіла правілы грамадзянскай абароны з улікам перыяду мабілізацыі і ваеннага становішча.

Крыніцы Reuters, набліжаныя да Крамля, таксама паведамляюць, што Уладзімір Пуцін рыхтуецца да далейшай эскалацыі вайны. Паводле ацэнак заходніх разведак, да сярэдзіны 2026 года страты расійскай арміі дасягнулі 1,4 млн чалавек забітымі і параненымі, а тэмпы набору кантрактнікаў перасталі кампенсаваць змяншэнне. Z-каналы называюць магчымым тэрмінам новай мабілізацыі кастрычнік і ацэньваюць яе маштаб у 1,2 млн чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках