Лукашэнка дамовіўся з Узбекістанам аб абмене мяса на працоўных мігрантаў
7- 23.07.2026, 21:38
- 2,252
Дыктатар расказаў пра дзіўны «бартар».
Мінск і Ташкент дамовіліся аб пашырэнні супрацоўніцтва — Беларусь паставіць у Узбекістан сваю мясную і малочную прадукцыю, а ўзамен зможа прыцягнуць у рэгіёны ўзбекскіх работнікаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, словы якога прыводзіць дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле слоў Лукашэнкі, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў гатовы інвеставаць сродкі ў будаўніцтва ў Беларусі жывёлагадоўчых комплексаў, аб'ектаў для захоўвання кармоў і прадпрыемстваў па перапрацоўцы прадукцыі.
«Яны прыедуць, тут вырабяць мяса і малако. Прэзідэнт Узбекістана дае грошы на інвестыцыі — на будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў, сінажных траншэй, перапрацоўку. Інвестуе, дае людзей, якія будуць тут працаваць, зарабляць», — сказаў ён.