25 лiпеня 2026, Субота, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігархі супраць Пуціна: у Расіі наспяваюць цікавыя працэсы

1
Алігархі супраць Пуціна: у Расіі наспяваюць цікавыя працэсы

Фінансы ў Крамля заканчваюцца.

На фоне пастаянных атак дронаў, пагаршэння эканамічнай сітуацыі расійскія ўплывовыя колы выводзяць свае актывы з Расіі. Алігархі не хочуць працягу вайны супраць Украіны, бо хвалююцца за сваю маёмасць.

Такую думку ў эфіры «24 Канала» выказаў доктар філасофіі, палітычны эксперт Андрэй Гарадніцкі, падкрэсліўшы, што ў Расіі было ўзбуджана больш за 150 крымінальных спраў супраць алігархаў (маецца на ўвазе магчымасць прымусовага канфіскавання маёмасці на нямалыя сумы).

Захад і алігархі Расіі маглі дамовіцца

Расійскія багачы, паводле слоў палітычнага эксперта, разумеюць, што сёння яшчэ такая сітуацыя, што, падтрымліваючы вайну, ад дзяржавы можна атрымаць індульгенцыю, выдзяленне прэферэнцый з федэральнага бюджэту (трыльёны рублёў на кампенсацыю), магчымасць зарабіць грошы, у прыватнасці гэта тычыцца тых, хто займаецца паліўным бізнесам. Аднак такая сітуацыя, на думку Гарадніцкага, доўга не пратрывае, бо фінансы ў Расіі заканчваюцца.

«Алігархі разумеюць, што сёння яны знаходзяцца ў асобным асяроддзі над усімі. Цяпер улады забяруць грошы ў расіян, але тыя хутка выдаткуюцца, а далей яны прыйдуць да іх і забяруць усё, што ў іх ляжыць у банках, усе актывы ў выглядзе заводаў і параходаў. Таму, каб гэта захаваць, праз дамоўленасці з заходнімі спецслужбамі (каб гэтыя грошы там не чапалі) яны гэта выводзяць з Расіі», – заявіў Гарадніцкі.

Ён адзначыў, што на гэтыя сродкі ўвогуле Захад павінен накласці санкцыі, бо яны належаць людзям, якія падтрымлівалі Пуціна і былі ўцягнутыя ў вайну супраць Украіны. Аднак абмежаванні на гэтыя фінансы, паводле слоў палітычнага эксперта, Еўропа не накладвае. Ён прывёў прыклад расійскіх яхт, якія на пачатку вайны былі пад санкцыямі, але сёння нямала з іх свабодна курсіруюць па морах.

«Нашы партнёры спрабуюць такім чынам задобрыць расійскіх алігархаў і адкрыць ім акно магчымасцяў. Маўляў, яны дапамогуць ім, а тыя зробяць у адказ крок і прыбяруць Пуціна з трона. Я веру, што яны могуць гэта зрабіць. Артыкул Мельнічэнкі наўпрост на гэта ўказвае. Ён піша, што яны не хочуць ваеннага КДБ-шнага кіравання, якое цяпер існуе ў дзяржаве, а імкнуцца да бізнэсовага, каб усе былі шчаслівыя і багатыя. А вось Пуцін і ёсць з той КДБ-шнай сістэмы», – падсумаваў Гарадніцкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках