27 лiпеня 2026, панядзелак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольфовіч падтрымаў ідэю Лукашэнкі адпраўляць аграрыяў у армію

11
Вольфовіч падтрымаў ідэю Лукашэнкі адпраўляць аграрыяў у армію

Кіраўнік Саўбеза назваў людзей працы «дармаедамі».

Кіраўнік Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфовіч падтрымаў скандальнае рашэнне Аляксандра Лукашэнкі аб адпраўцы «недысцыплінаваных» удзельнікаў уборачнай кампаніі ў армію — на мяжу з Украінай. Свой каментар чыноўнік даў тэлеканалу «Беларусь 1», сюжэт выйшаў у эфір 26 ліпеня.

«Дастаткова аднаго-двух дармаедаў забраць, паставіць у строй для выхавання», — заявіў Вольфовіч.

Паводле ягоных словаў, армія — гэта не калонія для выпраўлення, аднак яна «заўсёды была за дысцыпліну, прывучала да дысцыпліны». «Там, дзе чалавек у пагонах, разхлябанасць проста немагчымая і недапушчальная», — падкрэсліў чыноўнік.

Вольфовіч выказаў упэўненасць, што такая мера будзе спрыяць «выхаванню нашага грамадства», прывучэнню да дысцыпліны і дазволіць убраць ураджай «на належным узроўні і ў тэрміны».

Раней, 21 ліпеня, на селектарнай нарадзе Лукашэнка загадаў адпраўляць у армію тых удзельнікаў уборачнай кампаніі, хто «дрэнна працуе» і парушае працоўную дысцыпліну. Паводле слоў дыктатара, такія людзі павінны прайсці кароткую падрыхтоўку і затым накіроўвацца ў вайсковыя падраздзяленні, дыслакаваныя каля ўкраінскай мяжы. Таксама ён запатрабаваў накіраваць чыноўнікаў на працу ў сельгасарганізацыі, прыгразіўшы ў выпадку невыканання гэтага распараджэння службай у арміі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках