«Наймаштабнейшая атака»: беспілотнікі ЗСУ ўдарылі па нафтабазе ў Удмурціі
2- 27.07.2026, 10:33
- 3,926
БПЛА праляцелі амаль 2500 кіламетраў.
У расійскай Удмурцкай Рэспубліцы ў панядзелак, 27 ліпеня, прагрымелі выбухі, мясцовыя жыхары паведамляюць пра атаку дронаў, піша Telegram-канал Astra.
Паведамляецца пра атаку на горад Сарапул і яго наваколлі.
Маніторынгавы канал Exilenova+ паведамляе пра верагоднае траплянне ў наваколлях Сарапула, дзе бачны дым.
Губернатар Удмурціі Аляксандр Брэчалаў пасля пацвердзіў, што расійская СПА «адбівае наймаштабнейшую за апошні час атаку на аб’екты» рэспублікі. Ён сцвярджае, што было збіта некалькі беспілотнікаў, а на месцах трапленняў працуюць аператыўныя службы.
Маніторынгавы канал Supernova+ піша пра ўдар па нафтабазе «Гарызонт».
Адлегласць да мяжы з Украінай — амаль 2500 км.