У Дзяржынску заўважылі вярблюда
2- 27.07.2026, 12:15
Жывёла адпачывала на газоне.
Ля новабудоўляў Дзяржынска прылёг адпачыць незвычайны чатырохногі госць — двугорбы вярблюд. На яго звярнуў увагу мясцовы жыхар Аляксандр, пра што расказаў на сваёй старонцы ў Threads.
Экзатычны звер спакойна ляжаў на траве ў двары недалёка ад жылых дамоў у мікрараёне Роднікі.
Карыстальнікам у каментарыях такі незвычайны госць прыйшоўся даспадобы:
«Ужо беларусы вярблюдаў выгуліваюць».
«Стары Хоттабыч засяліўся».
«Хто транспартны сродак на газоне прыпаркаваў?»