Масква? Пецярбург?
1- Віктар Таран
- 27.07.2026, 15:14
- 2,490
Фота: «Фэйсбук»
Хто стане наступным.
Вялікабрытанія рыхтуецца перадаць Украіне правы інтэлектуальнай уласнасці на тэхналогію радыёэлектроннай барацьбы Stone Cloak.
Заява прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі азначае, што Украіна зможа вырабляць гэтыя модулі на ўласных прадпрыемствах, не залежачы ад імпарту. А значыць, і не залежачы ад умяшання ў цэлеўказанне.
Паводле паведамленняў брытанскіх СМІ, Stone Cloak — гэта кампактная сістэма РЭБ, прызначаная для ўскладнення працы варожых сродкаў выяўлення беспілотнікаў. Менавіта перадача тэхналогій, а не толькі гатовай прадукцыі, з'яўляецца адным з найбольш каштоўных фарматаў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж саюзнікамі.
Уласная вытворчасць дазволіць хутчэй нарошчваць аб'ёмы выпуску, адаптаваць сістэму да баявога досведу і аператыўна ўносіць неабходныя змены. А значыць, нашы дальнабойныя дроны будуць лятаць больш эфектыўна і паражаць лепш.
Масква? Пецярбург? Гатуецеся?
Віктар Таран, «Фэйсбук»