Новы кіраўнік Мінабароны Украіны раскрыў асабісты матыў завяршыць вайну
- 29.07.2026, 13:55
- 1,668
Яўген Хмара ўпершыню даў інтэрв'ю на гэтую тэму.
Часовы выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Яўген Хмара імкнецца як мага хутчэй завяршыць вайну з Расіяй, каб ягоным сынам у будучыні не давялося ваяваць.
Пра гэта Хмара распавёў у інтэрв'ю амерыканскай журналістцы Лоры Лумер.
Хмара распавёў, што ён ужо страціў брата на вайне.
Таксама ў міністра падрастаюць два сыны, 11 і 9 гадоў.
Кіраўнік Мінабароны адзначыў, што яго асабістая мэта — спыніць баявыя дзеянні да таго, як яны дасягнуць прызыўнога ўзросту, каб яго дзеці, замест таго каб ісці на вайну, змаглі дапамагчы адбудаваць сваю краіну.
Нагадаем, нядаўна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў міністра абароны Міхаіла Фёдарава і на яго месца прызначыў ужо былога в.а. кіраўніка СБУ Яўгена Хмару.