Караль Навроцкі сустрэўся з Гарры Каспаравым
1- 29.07.2026, 19:00
- 1,546
Сустрэча адбылася ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.
Прэзідэнт Польшчы Караль Навроцкі сёння сустрэўся ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве з адным з самых вядомых расійскіх прадэмакратычных дзеячаў — Гарры Каспаравым
«На працягу многіх гадоў ён паслядоўна выступае супраць рэжыму Уладзіміра Пуціна, з-за чаго быў вымушаны пакінуць Расію, — паведаміла Канцылярыя Прэзідэнта Польшчы.
«Каспараў ужо больш за дзесяць гадоў папярэджвае Захад пра імперыялістычныя амбіцыі Крэмля. На працягу многіх гадоў ён падкрэслівае пагрозу расійскай агрэсіі для Польшчы і краін Балтыі. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну ён неаднаразова заяўляў, што Польша адыгрывае ключавую ролю ў ўмацаванні бяспекі Еўропы», — адзначаецца ў паведамленні.
Prezydent RP Karol Nawrocki spotkał się dziś w Pałacu Prezydenckim z Garrim Kasparowem – wybitnym arcymistrzem szachowym, mistrzem świata i jednym z najbardziej rozpoznawalnych rosyjskich działaczy prodemokratycznych. Od lat konsekwentnie sprzeciwia się reżimowi Władimira Putina,… pic.twitter.com/42gInkCfcG
— Kancelaria Prezydenta RP (@prezydentpl) July 29, 2026
Гарры Каспараў лічыцца адным з найвялікшых шахматыстаў у гісторыі. У 1985 годзе, ва ўзросце 22 гадоў, ён перамог Анатоля Карпава і стаў самым маладым на той час чэмпіёнам свету. Тытул наймацнейшага шахматыста планеты ён утрымліваў да 2000 года.
На працягу многіх гадоў ён таксама займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу. Прафесійную шахматную кар’еру Каспараў завяршыў у 2005 годзе, пасля чаго заняўся палітычнай дзейнасцю і абаронай правоў чалавека.