29 лiпеня 2026, Серада, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск спадзяецца высадзіць чалавека на Марсе ўжо праз 5‑7 гадоў

3
Маск спадзяецца высадзіць чалавека на Марсе ўжо праз 5‑7 гадоў
Ілон Маск

Беспілотная ж пасадка на Чырвоную планету можа адбыцца яшчэ на некалькі гадоў раней.

Кіраўнік кампаніі SpaceX, самы багаты чалавек у свеце Ілон Маск заявіў, што першая высадка людзей на Марсе можа адбыцца ўжо праз пяць–сем гадоў. Беспілотная ж пасадка на Чырвоную планету, на яго думку, можа адбыцца яшчэ на некалькі гадоў раней.

Такім чынам Маск пракаментаваў выступ кіраўніка НАСА, які ацаніў тэрміны значна больш асцярожна. Паводле яго слоў, пілотаваная экспедыцыя на Марс можа стаць рэальнасцю толькі праз 10—15 гадоў пасля меркаванай высадкі астранаўтаў на Месяц, запланаванай на 2028 год.

У НАСА лічаць, што перад палётам на Марс неабходна распрацаваць і выпрабаваць новыя тэхналогіі, у тым ліку рухавікі на ядзернай энергіі, што запатрабуе дадатковага часу. Ілон Маск, наадварот, упэўнены, што развіццё касмічных тэхналогій дазволіць чалавецтву дабрацца да Марса значна хутчэй.

Прагноз Маска адпавядае планам SpaceX адносна праграмы Starship. Паводле іх, першыя беспілотныя грузавыя місіі да Марса могуць пачацца не раней за 2028 год.

Нядаўна таксама былі апублікаваныя кадры, знятыя беспілотнікам пасля выпрабавальнага палёту касмічнага карабля Starship IFT-13, які адбыўся 24 ліпеня 2026 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках