30 лiпеня 2026, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атакавала адзін з найбуйнейшых партоў на поўдні Расіі

1
Украіна атакавала адзін з найбуйнейшых партоў на поўдні Расіі

Удар па танкерах.

У ноч на 30 ліпеня Узброеныя Сілы Украіны атакавалі чарнаморскі порт Тамань у Краснадарскім краі — адзін з найбуйнейшых на поўдні Расіі, паведаміла транспартная пракуратура. Портавая інфраструктура атрымала пашкоджанні, таксама ёсць пацярпелыя, удакладнілі ў ведамстве.

Аперштаб Кубані расказаў пра пажар, які ўзнік з-за падзення «абломкаў БПЛА» на тэрыторыі прадпрыемства ў пасёлку Волна Цемрукскага раёна — там знаходзяцца нафтапрадуктовыя і сухагрузныя тэрміналы порта Тамань. Пацярпелі чатыры чалавекі, траім з іх спатрэбілася шпіталізацыя, удакладнілі ў аперштабе, заўважыў сайт The Moscow Times.

Сэрвіс NASA FIRMS зафіксаваў пажары ў порце Тамань і на буйным прыватным марскім нафтаналіўным тэрмінале «Таманьнефтегаз», якім кіруе група ОТЭКО. Магутнасць апошняга — каля 20 млн тон у год, а аб’ём рэзервуарнага парку — 640 тыс. м³. Таксама паведамляецца пра пажар на аб’ектах кампаніі «ЭФКО Харчовыя інгрэдыенты», якая выпускае маслажырную прадукцыю і выкарыстоўвае партавы тэрмінал для экспарту гатовай прадукцыі і імпарту сыравіны.

Порт Тамань — адзін з ключавых транспартных вузлоў на поўдні Расіі, размешчаны ў незамярзалай акваторыі Керчанскага праліва. Праз яго экспартуюцца нафтапрадукты, звадкаваны вуглевадародны газ, вугаль, сера, збожжа, раслінныя алеі і мінеральныя ўгнаенні. Сукупная магутнасць порта перавышае 90 млн тон у год, ён займае другое месца па грузазвароце ў Азоўска-Чарнаморскім басейне пасля Наварасійска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках