Мабільныя аператары ўводзяць навацыі
1- 31.07.2026, 18:39
- 1,674
Што зменіцца?
Мабільныя аператары анансавалі навацыі для сваіх кліентаў. «Зеркало» распавядае, што зменіцца.
Кампанія МТС абвясціла, што ў жніўні ўносіць змены па асобных паслугах для прыватных і карпаратыўных кліентаў.
«Пры гэтым памер абаненцкай платы на тарыфных планах мабільнай сувязі застаецца ранейшым, — адзначае аператар. — З 3 жніўня актуалізуецца кошт міжнароднай сувязі, фіксаванага інтэрнэту і некаторых дадатковых паслуг. З 10 жніўня абновяцца тарыфы на галасавую сувязь і перадачу дадзеных у роўмінгу».
Аператар A1 абвясціў, што з 10 жніўня ўнясе змены па мабільным інтэрнэце. «Так, з указанай даты з мэтай абароны абсталявання кліента і асоб, падключаных да сеткі інтэрнэту, ад несанкцыянаваных дзеянняў трэціх асоб кампанія мае права ўводзіць фільтрацыю ўваходнага і выходнага трафіку па пэўных партах сеткавых пратаколаў.
Звесткі пра ўстаноўленыя абмежаванні пазначаныя на сайце кампаніі a1.by», — заявілі ў кампаніі. Растлумачыць, што менавіта зменіцца з 10 жніўня, у кантакт-цэнтры аператара не змаглі, але паабяцалі перанакіраваць пытанне ў профільнае падраздзяленне.