31 лiпеня 2026, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У іспанскую Сеуту прарваліся ўжо 60 тысяч мігрантаў

5
У іспанскую Сеуту прарваліся ўжо 60 тысяч мігрантаў
Фота: Getty Images

Прэзідэнт горада зрабіў заяву.

Міграцыйны крызіс у іспанскім анклаве Сеута рэзка абвастрыўся. У горад за суткі прарваліся каля 60 тысяч чалавек.

Пра гэта заявіў прэзідэнт аўтаномнага горада Сеута BХуан Хесус Вівас, паведамляе The Guardian.

Паводле яго слоў, апошнія ацэнкі сведчаць, што «каля 60 тысяч чалавек увайшлі ў наш горад2 у межах наплыву мігрантаў.

Гэта амаль дзве траціны звычайнай колькасці насельніцтва горада.

«Відавочна, гэтая лічба дэманструе немагчымасць вытрымаць такі ціск», - падкрэсліў Вівас.

Ён таксама заклікаў урад дзейнічаць рашуча і неадкладна, каб адказаць на гэты выклік.

Тым часам іспанскае інфармацыйнае агенцтва EFE паведаміла, што колькасць мігрантаў, якія загінулі на шляху ў Сеуту, узрасла да 43 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках